| (бяз тэмы) |
[Снж. 21, 2011|01:24 am] |
Знаёмыя ўкраінцы казалі, што ва Ўкраіне каля 20 млн. лукашыстаў.
Дзяўчаты з Фэмэн вартыя паловы тых лукашыстых. А рэшта -- вэлкам на работу ў беларусіян КГБ: казахстанскіх нафтавікоў страляць.
Украінскім дзяўчатам -- рэспэкт! |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Снж. 20, 2011|05:02 pm] |
У святле апошняй інфармацыі пра FEMEN (вывезлі ў лес на мяжы з Украінай, здзекваліся, распранулі і выкінулі голымі), я прыгадаў такі факт. Папаколі ў свой час працаваў надзірацелем на зоне.
Януковіч -- былы зэк, а Папаколі -- надзірацель.
Які тонкі нюанс у іхных паняціях. |
|
|
| Лепшы трэш гімнаў рёнаў горада-героя Мінска |
[Ліс. 15, 2011|12:26 am] |
Цікавыя вашы меркаванні.
Вось мой рэйтынг:
1. Ленінскі.
Люблю я Ленинский район, Что с центра Минска взял начало, И к югу устремился он, Где Серебрянка повстречала Разливом Свилочи-реки, Водохранилищем Чижовки, Где Лошица и Корзюки, Малявки ждут своей обновки.
Усё: http://minsk.gov.by/ru/rn/len/symbols/
2. Савецкі.
Все в районе этом дружат, И друг другу честно служат, И всегда дают советы, По-соседски от души, Голосами детства детский, Милый мой район Советский. Милый мой район Советский, Свои тайны расскажи. ( далей )
|
|
|
| Тэкст для праекту "Незалежная культура – спроба дыфдыягназу" |
[Кст. 18, 2011|09:20 pm] |
Што для вас азначае панятак «незалежнай культуры Беларусі».
У свабоднай краіне незалежнай культура можа быць толькі ад грошай. У несвабоднай краіне культура найперш свабодная ад дыктату і забаронаў. У Беларусі для свабоднай культуры ёсць свае невялікія нішы, якія пакінула ўлада: пара кнігарняў, пара галярэяў, некалькі клубаў, і, вядома, інтэрнэт. Пакуль непадцэнзурнае мастацтва існуе ў невялікім паўзамкнёным коле, яно бяспечнае для ідэалагічных аддзелаў дыктатуры.
З апошніх прыкладаў – сітуацыя з гуртом «Ляпис Трубецкой». Гурт ведае ўся Беларусь па бяскрыўдных іранічна-лірычна-сцёбных песнях пра любоў. Як толькі «ляпісы» пачалі ў сваіх песнях наўпрост ці алюзіямі казаць пра свабоду асобы і цэлага грамадства, а лідар гурту Сяргей Міхалок ў інтэрв’ю выкрываць прыгнятальніцкую сутнасць сучаснага беларускага рэжыму, «Ляпис Трубецкой» быў забаронены для гастрольнай дзейнасці і рэтрансляцыі ў мас-мэдыя.
З іншага боку, асабіста для мяне панятак незалежнай культуры Беларусі мае таксама іншыя чыннікі. Дагэтуль мне крыху прыкра, што падчас падрыхтоўкі анімацыйнага фільму «Будзьма беларусамі. Шалёны народ», я так і не здолеў давесці некаторым сваім калегам, што сярод персанажаў прысутнасць Пятра Машэрава (адзін з кіраўнікоў КПБ ў 1970-80 гг) неабавязковая. Але без асобаў Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава гісторыю познесавецкага часу ўявіць немагчыма. Для незалежнай беларускай культуры вельмі важная дэсаветызацыя. Колькі б выкшталцоны эстэт ні захапляўся лірыкай Максіма Танка, трэба памятаць пра гэтага выбітнага паэта і як пра партыйнага функцыянера. І падаваць гісторыю беларускай літаратуры (выяўленчага мастацтва, музыкі) у кантэксце эпохі.
( далей )
|
|
|
| РАЙПО-стайл — эксклюзіў з Дажынак (фотарэпартаж) |
[Кст. 2, 2011|05:49 pm] |

"Севярын, магчыма ты палічыш мяне псіхам, але я прапаную ў суботу пракаціцца ў Маладзечна на Дажынкі", -- прапанаваў мне па тэлефоне прыяцель. Я ані сэкунды не вагаўся, бо ведаў, што атрымаю шмат карыснай інфармацыі пра тэндэнцыі ў разьвіцьці сучаснай афіцыйнай ідэалогіі. А яшчэ я ведаў, што пабачу шмат таго, што прынята называць прыколам. Увесь тэкст.
|
|
|
| Брузгі |
[Чэр. 13, 2011|02:54 pm] |
Проста нейкае дзікунства. На поўным сур'ёзе абмяркоўваюць ці правільна разагналі кантрабандыстаў і спэкулянтаў у Брузгах. Нібы ў нас палова краіны ня вымушаная займацца ценявымі бізнэсікамі. А самы галоўны ценявік не працуе на К.Маркса, 38. Дзецкі сад нейкі. Радуйцеся, што хоць хтосьці пачынае не баяцца па-просту. |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|