Вы праглядаеце журнал [info]abrykos

Севярын Квяткоўскі - Праўда -- адна, крыўды -- розныя. [entries|archive|friends|userinfo]
Севярын Квяткоўскі

[ website | ФРАШКІ ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Праўда -- адна, крыўды -- розныя. [Лют. 27, 2010|03:24 pm]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Share Наступны запіс
[Tags|]

У часе сустрэчы творцаў пад Гётынгенам сярод трох дзесяткаў удзельнікаў быў адзін замежнік, расіец Валянцін Гефтар.

Аднойчы ён прапанаваў: "Вам патрэбны лозунг  "Беларусь -- тэрыторыя без ілжы!". 

І на сваё зьдзіўленьне атрымаў імгненны і эмацыйны адказ пра недастасоўнасьць такога лозунгу да беларускіх рэаліяў. Паважанаму масквічу пачалі тлумачыць, што у расейцаў існуе апазыцыя праўда -- лож, а ў беларусаў праўда -- крыўда. (Міхал Анемпадыстаў пажартаваў: "Уладам трэба прадаваць брэнд "Беларусь -- тэрыторыя без праўды!". Такі сабе афшор для дыктатараў).

І вось па прыезьдзе з Гётынгеншчыны я чытаю пра старт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!».

І сустракаю рэакцыю непаразуменьня на першую акцыю кампаніі, дзе прапануецца напісаць прэзыдэнту ўсю праўду. Многія ўспрынялі прапанову, як заклік да масавага стукачаства.

Бо для беларусаў праўда ня ёсьць сынонімам чагосьці добрага. У адрозьненьне ад расейскай мэнтальнасьці, для беларусаў праўда існуе без знаку "плюс"  ці "мінус".
СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: [info]budimir
2010-02-27 01:34 pm (UTC)

(Link)

>>> Бо для беларусаў праўда ня ёсьць сынонімам чагосьці добрага. У адрозьненьне ад расейскай мэнтальнасьці, для беларусаў праўда існуе без знаку "плюс" ці "мінус".

Факты, доказы, прыклады, назіраньні, спасылкі?
[User Picture]From: [info]budimir
2010-02-27 01:49 pm (UTC)

(Link)

Угу. Толькі ў гэтым выпадку тваё цьверджаньне застанецца галаслоўным. Я нібыта адчуваю інтуітыўна, што ў ім ёсьць "нешта такое", але адчуваньне цьмянае. Хацелася б праясьніць.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 01:52 pm (UTC)

(Link)

угу. люблю блог за прыватнасьць (галаслоўнасьць).

ego -- галаслоўнае па вызначэньні.
[User Picture]From: [info]budimir
2010-02-27 01:56 pm (UTC)

(Link)

Блін, ды я ня супраць, аднак цікава было б пачуць нейкія дадатковыя тлумачэньні.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 04:08 pm (UTC)

(Link)

Я думаю, што табе вельмі крута могуць дапамагчы Алег Хаменка і Сяргей Дубавец. Дубавец -- паэтычна-мэтафізічна, а Хаменка -- навукова-практычна, як выкладчык.
[User Picture]From: [info]budimir
2010-02-27 08:40 pm (UTC)

(Link)

У прынцыпе, я гатовы згадзіцца на невялічкі тлумачальны камэнтар ад цябе самога.

Паглядзі, колькі ўжо словаў ты напісаў - і ўсё аб тым, што табе ўлом адказваць. :)
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 08:46 pm (UTC)

(Link)

ня тое, што ўлом, проста ў галаве ідзе працэс, які мусіць аформіцца ў нейкі тэкст. але я не гатовы яшчэ.
[User Picture]From: [info]budimir
2010-02-27 08:47 pm (UTC)

(Link)

Добра. Я проста думаў у аблозе аб гэтым напісаць, спадзяваўся на цябе. :) Бо пакульшто нейкіх уцямных водгукаў на кампанію, здаецца, не было.
[User Picture]From: [info]yuras_adamovich
2010-02-27 09:43 pm (UTC)

(Link)

Сам сказ "напісаць прэзыдэнту ўсю праўду" расшыфроўваецца толькі як "напісаць прэзыдэнту сваю крыўду". Іншага не дадзена.
[User Picture]From: [info]budimir
2010-02-27 11:26 pm (UTC)

(Link)

Каму ж яшчэ, як не цару-бацюшке? :)
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 09:59 pm (UTC)

(Link)

гэта не кампания. гэта працэс :)
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 01:53 pm (UTC)

(Link)

2 Я нібыта адчуваю інтуітыўна...

Гэта літаратура. І гэта добра.
[User Picture]From: [info]silverrebel
2010-02-27 01:38 pm (UTC)

(Link)

Паштоўкі гэтыя -- абсалютна дэбільныя. Хто імі карыстацца будзе?
[User Picture]From: [info]shupa
2010-02-27 02:04 pm (UTC)

(Link)

а я ўспрыняў як прызнаньне Някляева, што да таго ён гаварыў нешта іншае :)

але абедзьце кампаніі вельмі падобныя сваёй няўцямнасьцю і відавочнай “адпрацоўкавасьцю”. адтуль і рэакцыя на іх.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 04:09 pm (UTC)

(Link)

абедзьве кампаніі? гэта якія абедзьве?
[User Picture]From: [info]shupa
2010-02-27 04:40 pm (UTC)

(Link)

“хопіць хлусіць” і “давайце жыць дружна”
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 04:41 pm (UTC)

(Link)

давайце жыць дружна не кампанія, і пра адпрацоўку тут проста не такім разумным людзям як ты казаць. проста сьмешна.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 04:43 pm (UTC)

(Link)

давайце жыць дружна -- гэта рэфлексія, прапанова да абмеркаваньня. калі высьветліцца, што немагчыма, значыць немагчыма. гэта будзе вынік.
[User Picture]From: [info]shupa
2010-02-27 05:27 pm (UTC)

(Link)

ну бачыш, наколькі яно нечленаразьдзельна напісана...
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 05:52 pm (UTC)

(Link)

што ж, трэба будзе патлумачыць больш зразумела.
[User Picture]From: [info]shupa
2010-02-27 05:57 pm (UTC)

(Link)

давай
[User Picture]From: [info]budimir
2010-02-27 08:38 pm (UTC)

Давайце жыць дружна.

(Link)

А што за яна?
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 08:41 pm (UTC)

Re: Давайце жыць дружна.

(Link)

[User Picture]From: [info]budimir
2010-02-27 08:48 pm (UTC)

Re: Давайце жыць дружна.

(Link)

Ага, дзякую.
[User Picture]From: [info]pustasloy
2010-02-27 03:29 pm (UTC)

(Link)

мне вот о стукачестве тоже мысль сразу пришла... вчера об этом как фотки увидел, сразу написал: http://pustasloy.livejournal.com/229533.html

вон чел тоже пишет: "О, мне тоже такая пришла! Прям не знаю, что написать. Хочется пожаловаться, а на кого не знаю... " http://vkontakte.ru/photo-1750030_154633569
[User Picture]From: [info]manchesster
2010-02-27 05:43 pm (UTC)

(Link)

Общество от стукачества и стукачей до сих пор не избавилось и не отреклось. Тальков еще 20 лет назад пел "Не тошнит от речей в прошлом явных стукачей?" Правда лежит немного в другой плоскости :)
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-27 05:54 pm (UTC)

(Link)

дарэчы, стукач у мужчынскім родзе звычайна, а насамрэч колькі цёцек разводзяць на інфу за проста так. я такіх балбатушак нагледзіўся.
[User Picture]From: [info]manchesster
2010-02-27 06:03 pm (UTC)

(Link)

запомнилось, как в одном государственном учреждении, имеющем отношение к спорту, мне сказали про знакомую женщину, которая с советских времен там работает (вернее, получает з/п), что она была, а может и остается "сексотом", многие это знают, но воспринимают как данность. Даже любопытно стало, использует ли нынешний комитет старые наработки для контроля ситуации.
[User Picture]From: [info]g_rub
2010-02-28 03:43 am (UTC)

(Link)

Якая жэсьць. Калі б не твой пост, я б так і не даведаўся, што гэта не перадвыбарчыя выкрунтасы адміністрацыі прэзыдэнта.

Ну ў нас проста заўжды перад мясцовымі і палаткавымі вырабамі "Весьнік савецкага раёну" пачынаюць у скрынкі кідаць, сустрэчы райвыканкамаўцаў з народам ладзіць і г.д. А тут бачу -- "пишите в Администрацию Президента, открытка дойдет по адресу".

Ну ясна думаю, ізноў #@#@$сы "аб народзе ўзгадалі", і не шкада ж паперу пераводзіць, і ўвогуле раненька нешта пачалі мозгі ябсьці...

А тут вона яно як... Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў.
Не, ну гэта ж трэба было так пастарацца...

[User Picture]From: [info]worczun
2010-02-28 04:59 am (UTC)

(Link)

"У адрозненне ад расейскай" = у дадзеным выпадку у адрозненне ад эўрапейскай (ды й ад усходне-азіяцкай таксама) культуры. Віншую.

Дарэчы, стэрэатыпы наконт "стуку" ў Расеі проста "ў поўны рост". Не там шукаеш.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-28 10:47 am (UTC)

(Link)

стук у расеі у маім допісе? дзе? я не расеязнаўца зусім.
[User Picture]From: [info]worczun
2010-02-28 11:34 am (UTC)

(Link)

Ты сфармуляваў два тэзісы:
1) прапанова "сказаць праўду" (хоць і ў кантэксту спецыфічнае "акцыі") беларусамі успрымаецца як заклік да "стукачаства"
2) у гэтым праявілася адрозненне беларускага менталітэту ад расейскага, бо ў беларусаў "праўда" не мае адназначна пазітыўных канатацыяў.

На гэта я табе адказваю:
1) ў сучаснае Расеі таксама "стукачаства" баяцца болей, чым "ілжы";
2) пазітыўныя канатацыі "праўды" - агульная рыса эўрапейскае (таксама ж як і кітайскае, індыйскае...) культуры.

Такім чынам, калі выяўленая асабістасць беларускае культуры сапраўды існуе - яна з'яўляецца прыкметай падабенства, а не адрознення ад Расеі.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-28 11:36 am (UTC)

(Link)

ты, алесь, касманаўтыкай зараз цікавішся?

перакруціў, як самому захацелася.
[User Picture]From: [info]worczun
2010-02-28 01:18 pm (UTC)

(Link)

"І сустракаю рэакцыю непаразуменьня на першую акцыю кампаніі, дзе прапануецца напісаць прэзыдэнту ўсю праўду. Многія ўспрынялі прапанову, як заклік да масавага стукачаства.

Бо для беларусаў праўда ня ёсьць сынонімам чагосьці добрага. У адрозьненьне ад расейскай мэнтальнасьці, для беларусаў праўда існуе без знаку "плюс" ці "мінус"."


Адквочанае трэ было неяк інш успрымаць? Ну выбачай, як ты напісаў - так я і прачытаў.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-28 01:27 pm (UTC)

(Link)

не, як успрыняў, так успрыняў. іншыя чамусьці інакш успрынялі.

розьніца мэнтальнасьцяў? :)
[User Picture]From: [info]worczun
2010-02-28 02:13 pm (UTC)

(Link)

:))

Але вось гэтая адсутнасць апазіцыі "праўда - ілжа" з пазітывам на першую - ёсць агульнай хваробай некаторых культураў, нашай і вашай - у прыватнасці.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-02-28 07:34 pm (UTC)

(Link)

не-а, прыкол у тым, што наша і ваша -- розьняцца.
[User Picture]From: [info]worczun
2010-03-01 10:06 am (UTC)

(Link)

Прыкол у тым, што розніцеся тут "вы" толькі з нашымі інтэлігентамі кшталту Гефтара. З нашым быдлам у вас у дадзеным пытанні поўны кансэнсус. З чым я цябе ўжо і павіншаваў.
[User Picture]From: [info]abrykos
2010-03-01 10:09 am (UTC)

(Link)

не паняць табе беларусаў. :)

што да быдла, калі чалавек даходзіць да такога стану, ён сапраўды робіцца чалавекам сьвету: гаўно паўсюл аднолькавае.