Вы праглядаеце журнал [info]abrykos

Севярын Квяткоўскі - "НАРОДНЫЯ ФРАШКІ. Супольны альбом". [entries|archive|friends|userinfo]
Севярын Квяткоўскі

[ website | ФРАШКІ ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

"НАРОДНЫЯ ФРАШКІ. Супольны альбом". [Чэр. 25, 2007|11:28 am]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Share Наступны запіс
[Tags|]

Сябры, запрашаю да ўдзелу ў супольным фрашкавым праекце. Апроч пісаньня ўласных гісторыяў, я раблю працу фальклярыста, ў тым ліку сецявога: шукаю фрашкі іншых аўтараў.

Свае гісторыі можна пакідаць у камэнтах, альбо дасылаць на мыла
kviat % kviat.org (пакідаю за сабой права стылёвай рэдактуры).

***

Фрашка -- слова прыйшло са старапольскай, адпачатку азначала вершаваны анэкдот з жыцьця, цяпер -- проста анэкдот з жыцьця.


ЗЬМЕСТ*:

ЧАСТКА 1. Фрашкі-2

Аўтары гісторый разьдзелу: [info]abrykos, [info]andrus_lasko, [info]anka_upala, [info]arshanski, [info]belyklyk, [info]insurhent, [info]jurkas, [info]kamrushepa, [info]priestal, [info]silverrebel, [info]_stern_b, [info]swistak, [info]taburet3_inform, [info]viktar, [info]zedlik,

а таксама Андрэй Эзэрын, Вольга Гардзейчык і ODA**.

***

ЧАСТКА 2. Фрашкі Оды

Фрашкі пра журналістаў, паспаліты люд (найперш гомельскі), а таксама выключна жаночыя гісторыі пра "сакрэты прыгажосьці" ды "хроніку фрызуры".

***

ЧАСТКА 3. Фрашкі Марыйкі

Сярод герояў фрашак -- Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Зьміцер Вішнёў, Адам Глёбус, Арцём Кавалеўскі, Эдвард Тарлецкі, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
____________________________________________________________________

* -- Зьмест пэрыядычна абнаўляецца.

** -- "НАРОДНЫЯ ФРАШКІ" ёсьць прыватнай калекцыяй гісторый, напісаных мною самім, пачутых ад іншых (і пераказаных), альбо адшуканых у адкрытай інфармацыйнай прасторы. Вітаюцца заўвагі і пажаданьні. Напрыклад: "Хачу, каб гісторыя была падпісаная рэальным імём". Таксама буду ўдзячны за водгукі: ад "+/-1" да разгорнутых камэнтароў.



UPD ад 21.02.2008. Гісторыяў ужо значна болей, чым тут прадстаўлена. Вясной лепшыя зь іх аформяцца ў кніжку, выхад якой заплянаваны на восень. Тым ня менш, перад выхадам кніжкі "Народныя Фрашкі" менавіта вясной зладзім штосьці цікавае і вясёлае з "Народнымі Фрашкамі" :))
СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: [info]barilotti
2008-04-09 11:43 am (UTC)

(Link)

Сёння тэкставік "Крамы" Лукашук распавёў гісторыю, якой самае месца ў тваіх "фрашках":

"Дарога на "Басовішча". 90-я. Едзем праз польскую мяжу, з намі едзе - ці не ўпершыню на БАСы - гурт "Палац".
Мяжу праязджаем ноччу, польскім памежнікам заўважна няма чаго рабіць.
Польскі Памежнік (ПП): "Цо, естэсьце музыкамі?"
Хаменка адказвае: "Ну, так..."
ПП: "Втэды заспевайце мі..."
Хаменка: "Што?"
ПП: "Заспевайце мі "Бялэ ружэ"!

Алег бярэ ў рукі гітару і пачынае спяваць:
- Белые розы, белые розы, беззащитны шипы!

Мяжу прайшлі паспяхова."
[User Picture]From: [info]abrykos
2008-04-09 01:40 pm (UTC)

(Link)

дзяк :)