Home
Севярын Квяткоўскі - La Litva [entries|archive|friends|userinfo]
Севярын Квяткоўскі

[ website | ФРАШКІ ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

La Litva [Ліп. 11, 2007|10:59 pm]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
[Tags|, ]

Паглядзеў па каналу "History" пра ўзьлёт і падзеньне Сальвадора Альендэ, і ўзгадаў, як перад Калядамі ў Боне мы з кумпаніяй зарулілі ў кавярню "La Latina". Грошай у кумпаніі ўжо амаль не засталося (заўтра было вяртаньне), таму ўзялі былі па кухлі піва...



Але гаспадар-чыліец спачатку раз усім праставіў па 50 "Абсалюту", пасьля другі...



...а ўрэшце выставіў літар "Тэкілы", таму сьвята цягнулася да трэцяй ночы.



Дагэтуль ня ведаю ў чым прычына. Ці таму, што мы з былога СССР ці проста спадабаліся.

Дык вось, пра Чылі. Там, як я цяпер разумею, у кожным выпадку было б кепска. Альендэ -- інцелягент-рамантык, законна прыйшоў да ўлады, але партыйцы пачалі далей супрацьзаконныя экспрапрыяцыі. І Альендэ ня стаў гарантам Канстытуцы, якая прывяла яго да ўлады. Прыйшоў жахлівы эканамічны крызіс. А калі ён-такі вырашыў праз рэфэрэндум аддаць уладу па-закону, уладу вырашылі ўзяць без закону. Пасьля усіх беззаконьняў каманды Альендэ путч выглядаў ня большым злом. Далей ведаеце.

Дык вось, цяпер, нібыта, у Чылі дэмакратыя, але "La Latina" адкрылася ў Боне.

Я не зьдзіўлюся (і нават буду рады) калі ў Боне адкрыецца які "Stary Miensk". Нават калі ў краіну прыйдзе якая-ніякая дэмакратыя.

Бо гістарычныя пэрыяды кароткія адно на паперы, і нельга асуджаць беларусаў, якія хочуць частку жыцьця пражыць больш якасна. Галоўнае, каб за мяжой паўставалі беларускія асяродкі.

Кавярні, напрыклад.
СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: [info]ziankovich
2007-07-12 05:17 am (UTC)

(Link)

А можна піццэрыі? :)
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-07-12 09:02 am (UTC)

(Link)

Ды хоць кебабні! :))
[User Picture]From: [info]belyklyk
2007-07-12 10:16 am (UTC)

(Link)

У Грольнiка ёсьць п'еса "MINSK" - - у, змрочная! А што ў ЗША ё горад Минск?
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-07-12 11:19 am (UTC)

(Link)

У Ню-Ёрку дакладна ёсьць два супэрмаркеты з назвамі "Беларусь-1" і "Беларусь-2".

Наш мядзельскі дзядзька, які зьехаў "па габрэйскай лініі", адкрыў :))
[User Picture]From: [info]belyklyk
2007-07-12 11:23 am (UTC)

(Link)

О-така!
[User Picture]From: [info]ziankovich
2007-07-12 01:03 pm (UTC)

(Link)

Не-а. Але Ждановічы будуць. :)
[User Picture]From: [info]belyklyk
2007-07-12 01:58 pm (UTC)

(Link)

Што значыць, будуць? А хто будуе, нашые?
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-07-12 02:20 pm (UTC)

(Link)

Зянковіч ужо катлаван пачаў рыць:))
[User Picture]From: [info]belyklyk
2007-07-12 02:29 pm (UTC)

(Link)

Ха-ха!:)

Рэклама