Home
Севярын Квяткоўскі - Кніжка "Фрашкі да пляшкі" [entries|archive|friends|userinfo]
Севярын Квяткоўскі

[ website | ФРАШКІ ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Кніжка "Фрашкі да пляшкі" [Стд. 1, 2009|12:25 pm]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
[Tags|]



клікнуць, каб павялічыць

ЗЬМЕСТ

ВОДГУКІ

Набыць у Менску:

Выставачны комплекс "Белэкспа" (былая ВДНХ) -- вул. Я. Купалы, 27, корпус "B" (шэраг зьлева ад уваходу) .

Арт-галерэя "Падземка" -- пр-т Скарыны/Незалежнасьці, 43

Выстава ў Сядзібе БНФ -- вул. Варвашэні/пр-т Машэрава, 8

Набыць у Вільні:

Latako,3 кнігарня Дому правоў чалавека. (Гэта самы стары горад, вуліца Латако ідзе ад Пілес, гэта паварот побач з тусьнёй, дзе прадаюцца сувэніры).

Па-за Менскам і Вільняй:

Заказаць праз рэсурс knihi.net

Праект "НАРОДНЫЯ ФРАШКІ. Супольны альбом".
СпасылкаАдказаць

Comments:
Старонка 1 з 2
<<[1] [2] >>
[User Picture]From: [info]asya_17
2007-08-26 07:49 am (UTC)

(Link)

раскажу такую гісторыю: аднойчы прыходжу я ў краму каля факультэта й прашу: "мне, калі ласка, булачку з разынкамі і халодную гарбату"... Цішыня... прадавацка глядзіць на мяне і кажа: "мы резінкі не продаём". а паўтараю просьбу. яна мне: "вы по-русскі сказаць можете?" я кажу, што не магу. "вы павінны ведаць беларускую мову, калі вы працуеце ў краме", - дадаю я. яна мне: "девушка, не задержівайте очередь". людзі ззаду пачынаюць абурацца. тады я патрабую кнігу скаргаў. прадавачка тут жа стала пакладзістай: "ой, ну вы понімаете, я белорусскій язык в школе не ўчіла..." і усё такое... карацей, людзі ня вытрымалі й растлумачылі беднай, што мне трэба, і яна мяне адпусьціла. я пашкадавала дзеўку, ня стала скаргу пісаць... затое зараз яна выдатна разумее, што такое "гарбата" і "разынкі" =)
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-08-26 01:08 pm (UTC)

:))

(Link)

Быў пэрыяд (прыблізна 1990-1994), калі ля Дому Ўраду на плошчы Леніна/Незалежнасьці мітынгі адбываліся штодня/штотыдня. Бліжэйшы кафэтэрый быў ў "Падкове" (дом на скрыжаваньні Кірава-Сьвердлава). Дык там прадавачкі спачатку на сьценку лезьлі ад "кавы-гарбаты".

А пасьля сталіся самымі прадзьвінутымі менскімі прадавачкамі свайго часу што да беларускай мовы :))
[User Picture]From: [info]pulman
2007-08-28 03:38 pm (UTC)

(Link)

поздравляю! это то, что ты хотел издать?
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-08-28 03:53 pm (UTC)

(Link)

Дзякуй, так :))
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-08-28 09:07 pm (UTC)

(Link)

Коштавая палітыка наступная: 5000 -- 6500

На кірмашы "Белэкспа" -- 6500

На Knihi.net -- 6000

На Сядзібе -- 5990

У "Падземцы" -- 5900

У мяне -- 5000

ЗЫ: Калі жж-фрэнд школьнік/першакурсьнік -- раблю скідку.
From: [info]muirchertaig
2007-09-11 07:45 pm (UTC)

(Link)

Падарвала трохі Ваш дабрабыт: мой асобнік пазычылі 6 чалавек, іржалі як коні і дагэтуль апошні зь іх не аддае. А паколькі я сказала, што асобнік павінен быць як штык на месцы, каб прачытала Надзя Аўсіевіч, чыталі па начох, як расейцы саміздат.
[User Picture]From: [info]i_love_zimbabve
2007-08-30 08:21 am (UTC)

(Link)

Мне нештф падаецца, што водгукі на кнігу недзе ў іншым пасце размешчаны, але хачу сказаць што кніга мне вельмі спадабалася. перачытваю дзесяты раз. Праўда на дзесяты ўжо не так смешна. дзякуй вялікі аўтару!!!
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-08-30 08:24 am (UTC)

(Link)

2 Праўда на дзесяты ўжо не так смешна.

Дзяк :)) На наступны год заплянаваная другая кніжка -- супольны праект "Народныя Фрашкі".
[User Picture]From: [info]lavitae
2007-09-02 08:09 am (UTC)

(Link)

Доўга сачыняла адказ.:)
Прэтэнзыі не выкладала адразу, бо крытык зь мяне нікудышны, і ўсе яны чыста СУБ’ЕКТЫЎНЫЯ.
Самае галоўнае: мне было ня сьмешна! Спачатку я начыталася водгукаў ціпа “даўно так не сьмяяўся” ці “пацталом”, потым муж мне па тэлефоне ўзахлёб пераказваў тое, што яму спадабалася – было сьмешна. А як стала сама чытаць – пару разоў толькі хмыкнула і адзін раз гыгыкнула.:) Доўга думала, з чаго б гэта, прыдумала, можа, рэч у мове, якой гэта напісана? Занадта спакойна ўсё апісваецца, няма нейкага эфэкта нечаканасьці, ну, як у показках (за некаторымі выключэньнямі).
Пра тэму “Сіла мовы”. Яна мяне ўвогуле здзівіла. Звычайна такія выпадкі распавядаюць тыя людзі, якія толькі пачалі размаўляць з усімі па-беларуску і ім усё гэтае новае. Потым такіх выпадкаў усё более, і ўжо проста нецікава. У мяне самой такіх “фрашак” набярэцца на брашурку.:) Так што падалося неарыгінальным.
Ну а астатняе, што не спадабалася – гэта ўжо зусім асабістае. Напрыклад, я завочна не люблю Касю Камоцкую, а тут яе аж зашмат (а ейная плястыкувка – гэта такі палянызм, што о-ё-ёй).
У прынцыпе спадабалася пра пыхву, але чаму выдзелена “ЖАНОЧЫЯ”? Вы маеце на ўвазе, што жанчына, калі яна ня поўная тупіца, абавязана ведаць анатомію сваіх полавых ворганаў? А Вы, як чалавек, ці ведаеце будову свайго цела так, каб адказаць на іспыце па анатоміі? Проста дагэтуль не адыйду ад свайго іспыта па анатоміі, таму гэта мяне так расхвалявала.:)
Дарэчы, смайлікі ў друкаваным выданьні мяне проста бесяць, а Вас?:)
Яшчэ, я не зразумела, “зямлянкі” – гэта так і трэба? У мяне гэтае слова асацыюецца з жыхаркай Зямлі ці з хаткай пад зямлёй.
Фуф. Прабачце, што так шмат і так буркліва, але ня так часта пісьменьнікі просяць напісаць пра іхнюю кнігу. Да таго ж ну так узрушыла!:))
Прывітаньне Ксюшы й Дамініку!
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-09-02 09:39 am (UTC)

(Link)

2 Самае галоўнае: мне было ня сьмешна!

Упрынцыпе, вось і сутнасьць адказу :))

Як не магчыма спрачацца які гатунак піва лепшы, як не магчыма спрачацца пра "мэтал" і "валну", так і з пачуцьцём гумару -- сільна індывідуальная рэч.

2 пісьменьнікі просяць напісаць пра іхнюю кнігу.

Ніколі ня просяць (але заўжды чакаюць :). Вы ж сама і напісалі. Я толькі пра нюансы запытаўся :))

Дзякуй за адказ, у кожным выпадку, што да вас як чытача, я, як аўтар, дасягнуў мінімальнай мэту --

2 ну так узрушыла!:))
[User Picture]From: [info]ullenshpigel
2007-09-06 01:10 pm (UTC)

(Link)

не купляйце))) на кавярне "Стары Менск" можна нахаляву пачытаць)))
уваходзіце, з правага боку адразу. там, дарэчы, раней шмат чаго добрага можна было пачытаць, Будзінас, напрыклад, ..
[User Picture]From: [info]vikt
2007-09-12 06:28 am (UTC)

(Link)

Дарэчы, "Падземка" працуе: панядзелак-субота - з 10 да 20, нядзеля - з 10 да 18. Сцвярджаю, кніга ў продажы ёсць, учора набыў за 5'900 рублёў.
Проста непараўнальна! Палову ўжо прачытаў. Брава, Севярын!
[User Picture]From: [info]pansowa
2007-09-22 06:21 pm (UTC)

Dziakuj!

(Link)

Wiel'mi fajna! Asabista ja atrtymau knihu jak uznaharodu za pieramohu u spabornictwah pa darcu!!!
Nia wiedaju jak siabra Abrykos stawicca da Siarheja Dalmatawa, alie ja b paraumau "Fraszki" z' jaho "Kampramisam"!
Dziakuj jaszce raz! Supar!
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-09-22 07:23 pm (UTC)

Re: Dziakuj!

(Link)

:))

Сяргей Даўлатаў адзін з маіх любімых аўтараў з шэрагу Марк Твэн - О'Генры - Чапэк - Гашак - Ільф&Пятроў.
[User Picture]From: [info]floydean
2007-10-04 08:25 am (UTC)

(Link)

Нарэшце купіла. Сёньня, калі яшчэ не прачнулася канчаткова, пачыла чытаць зьмест... як вершы :) але розуму хапіла, разабралася. Пра Ваньковіча спадабалася, далей буду чытаць. Дзякуй.
[User Picture]From: [info]chaocracy
2007-11-05 12:51 pm (UTC)

(Link)

файна праца.

Але Вы часам ня з шляхецкой родзины Квяткоускiх будзеце?
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-11-05 02:44 pm (UTC)

(Link)

Усё можа быць. Прадзел Адольф Квяткоўскі эканомам працаваў у абшарніцы перад бальшавікамі.

ЗЫ: Але ж дробную шляхту Расея не пацьвердзіла ў свой час... Прадзед жаніўся ўжо пры бальшавіках, а ў тыя часы пра паходжаньне не распаўсюджваліся ад бяды далей.
[User Picture]From: [info]malinov_kust
2007-11-29 12:16 pm (UTC)

(Link)

Вітаю, а як у вас кнігу можна ўзяць, бо я ў Ва-ве, а ў краіне буду толькі пад новы год.
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-11-29 12:56 pm (UTC)

(Link)

Калі маем агульных знаёмых, магу перадаць. А так, толькі праз knihi.net, альбо ў Менску па ўказаных адрасах.
[User Picture]From: [info]berserk5
2007-12-11 04:22 pm (UTC)

(Link)

Здароў! нумар тэлефону.ты,здаецца,прасіў: 901 23 713 Гэта мабіла
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-12-11 04:52 pm (UTC)

(Link)

ок, дзяк, не тэрмінова, але пра запас :))

From: (Anonymous)
2007-12-18 01:32 am (UTC)

(Link)

Мне вельмі спадабалася:)
Шчыра дзякую Вам!))))
[User Picture]From: [info]paz_sonca
2007-12-18 01:35 am (UTC)

уфф... даруйце

(Link)

гэта быў ня нейкі невядомы ананімус,
а я:)
[User Picture]From: [info]berserk5
2007-12-19 03:42 am (UTC)

Тэлефон

(Link)

901 23 713
[User Picture]From: [info]abrykos
2007-12-19 05:44 pm (UTC)

Re: Тэлефон

(Link)

А код?
From: (Anonymous)
2007-12-26 02:09 pm (UTC)

Чарняўка

(Link)

Калеснікаў з Камерсанта фрашку табе напісаў :)
http://ogoniok.ru/5028/14/
[User Picture]From: [info]chapeye
2008-01-21 10:55 am (UTC)

(Link)

завтра починаю читати :)
[User Picture]From: [info]alizeja
2008-01-31 03:40 pm (UTC)

(Link)

А ці магчыма набыць у вас кніжку для аднаго добрага чалавека - Чарэка Галіньскага, з аўтографам? Вельмі праіў прывезці! Маю час да суботы сустрэцца і забраць(((
[User Picture]From: [info]alizeja
2008-01-31 03:44 pm (UTC)

(Link)

Дарэчы, у суботу еду ў Варшаву. Магу захапіць некалькі кніжак для вашых сяброў, калі ёсць патрэба.
[User Picture]From: [info]abrykos
2008-01-31 04:59 pm (UTC)

(Link)

ок, тэлефануйце.
[User Picture]From: [info]chareuski
2008-02-22 08:32 am (UTC)

(Link)

:)
Віншую, Севярыне, з атрыманьнем прэміі "Залатая літара' 2007"! Нялёгкая й заслужаная перамога!!!
[User Picture]From: [info]abrykos
2008-02-22 08:33 am (UTC)

(Link)

Дзякуй, Сярога!

І цябе віншую! :)))
[User Picture]From: [info]kolik8
2008-03-04 12:51 pm (UTC)

фрашка

(Link)

[User Picture]From: [info]abrykos
2008-03-04 02:43 pm (UTC)

Re: фрашка

(Link)

Не адкрываецца...
[User Picture]From: [info]katechizis
2008-03-29 11:23 pm (UTC)

(Link)

зь днём народзінаў, шаноўны! :)
няхай шчасьціць!
[User Picture]From: [info]mis_pre_sexy
2008-03-31 03:46 am (UTC)

(Link)

дружим ? :)
[User Picture]From: [info]abrykos
2008-03-31 09:00 am (UTC)

(Link)

Я вас пакуль зафрэнджу.

ЗЫ: Для большасьці маіх фрэндоў Дзіма Білан -- гэта дыягназ.
[User Picture]From: [info]radasc
2008-03-31 11:01 am (UTC)

(Link)

цiкавая, смешная кнiжкая. яе варта прачытаць. я добра пасмяялася)
[User Picture]From: [info]head_of_babulka
2008-04-11 08:20 am (UTC)

(Link)

книгу не читал, но осуждаю.
добавил вас в список друзей по причине вчерашнего белколлегиума. таки я - роман, впервые посетивший ваши занятия.
[User Picture]From: [info]abrykos
2008-04-11 08:49 am (UTC)

(Link)

:)

Мяркуючы па постынгах, я думаў ты дзядзька за 40 -- вельмі сур'ёзны чалавек :))
[User Picture]From: [info]ivansaj
2008-04-19 12:10 pm (UTC)

(Link)

Аляксандар Салжаніцын. Фрашкі з Гулажкі
[User Picture]From: [info]abrykos
2008-04-19 01:28 pm (UTC)

(Link)

Таксама варыянт
Старонка 1 з 2
<<[1] [2] >>

Рэклама