кепка

(no subject)

На Камароўцы сала набываю ўвесь час у адной сталай кабеты. Сёння пад вечар падышоў. Няма белага!

– Як у вас сёння ўдала гандаль прайшоў, – усміхаюся.

– Так! – радуецца бабуля. – Ізраіль усё скупіў.

Я такі: так і думаў, што спадарыня ад манастыра працуе. Кажу:

– Праваслаўны манастыр у Ізраілі купіў?

Спадарыня разгублена:

– Ды не...

Чытае з паперкі:

– Іерусалім...

кепка

«Казакі» і ўлада. Што прафукаў Сьцяпаныч

Некалькі тэзісаў да тэксту:


-- Створаны прэцэдэнт негатыўнай рэакцыі ўлады на дзеяньні "казакаў".


-- Створаны прэцэдэнт негатыўнай рэакцыі некаторых "казакаў" на дзеяньні ўлады.


-- Я мяркую, што ўладам сёньня прарасейскія ваенізаваныя арганізацыі робяцца небясьпечнымі. Аніякай ідэалёгіі -- выключна прагматыка.


"Пакуль гэта некалькі «вайскова-патрыятычных» клюбаў на Гарадзеншчыне. З пачаткам расейскай агрэсіі ва Ўкраіне спачатку блогеры, грамадзкія актывісты, а пасьля і СМІ пачалі актыўна пісаць пра беларускіх «казакоў». А канкрэтна – пра ідэалягічны складнік арганізацый вайскова-спартовага характару.

«Казакі» не хаваюць сваёй прарасейскай ідэалёгіі, актыўна ўжываюць расейскую імпэрскую сымболіку і рыторыку. Калі адной фразай абазначыць праблему, «казакі» ня бачаць незалежнай Беларусі, а бачаць яе часткай вялікай Расейскай імпэрыі.

Ёсьць такі ўстойлівы выраз – карысны ідыёт. Захоплены нейкай ідэяй чалавек не ўсьведамляе, што ім маніпулююць. Вось ты вырашыў, што ты «казак». З Расеі даўно занесьлі па франшызе ідэю, а ты хацеў стварыць вайскова-патрыятычны клюб.

А ўлады перад тым змагаліся з «нацыяналістычнымі радыкаламі», якія таксама стваралі вайскова-патрыятычныя ці спартова-патрыятычныя клюбы. Улада бачыла ў беларуска арыентаваных людзях пагрозу. А ў «казаках» – не. Яны ляяльныя, яны хваляць уладу, яны выкарыстоўваць зразумелыя і вядомыя са школы коды: патрыятызм у савецкім разуменьні. «Ок, – кажа ўлада, – займайцеся».


Далей:


http://www.svaboda.org/content/article/27353758.html

кепка

Пра НАШУ краіну )

Olga Erokhina
Дорожное, минское, вечернее. Поворачиваю на Ленина в сторону проспекта. Стоят машинки на светофоре, чтобы двигаться в сторону Дворца Спорта. Вместе со всеми стоит и машина ГАИ. И тут включается мегафон:

-- Уважаемый водитель БМВ! В нашей стране по правилам дорожного дижения за перевозку пассажиров отвечает водитель. Если еще раз этот молодой человек высунется из окна, вы будете оштрафованы по законам нашей страны.

Думаю, не надо говорить, откуда приехало бмв:) ну, и акцент на слово "нашей" заставило гордиться одновременно и гаишниками, и страной:)

https://www.facebook.com/olga.erokhina.7/posts/576816279082365?fref=nf
кепка

Перасадка

Едзеш у тралейбусе, і разумееш -- у Космасе штосці адбываецца. Людзі змяняюцца, падзеі паскараюцца. Едзеш на важную сустрэчу -- планы вялікія, памкненні. Адчуваеш гэты касмічны глабальны рух наўкола.

Выскокваеш з тралейбуса, каб хутчэй патрапіць на іншы - патрэбны, -- што спыніўся побач. І на імгненне, на паўсекунды бачыш двух пакоцаных жыццём пацанчыкаў гадоў сарака, сіневата-блатнаватага выгляду. Ростам па 195, у скуранках і шапках-піндарках. Пацанчыкі адасоблена, нібы наўкола нікога няма, вядуць няспешную гаворку. Ты выхопліваеш вухам толькі маленькі кавалак на секунду, бачыш як адзін з суразмоўцаў уздымае руку вышэй сваёй галавы:

-- А помнишь, какой в детстве был ОМОН -- во!
кепка

(no subject)

-- Падыходжу да прыпынку на Свярдлова. А там мужчына ляжыць на снезе. Вакол людзі з пахмурымі тварамі. Сярод іх адзін катралёр. Думаю, Божа, памёр. Відаць "хуткую" чакаюць. Раптам мужчына пачасаў нос. Усе ўздыхнулі з палёгкай -- жывы! І тады кантралёр уздымае руку з указальным пальцам, і гучна аб'яўляе: "Вось, таварышы, і ён не плаціў за праезд!".
кепка

Канцавы прыпынак "Электрараспрыдзіліцель"

У нас быў прыпынак "Чэрвеньскі рынак", а за ім па вуліцы Аранскай прыпынак "Аранская". Цяпер замест прыпынку "Чэрвеньскі рынак" -- прыпынак "Аранская". Еду я па вуліцы Аранскай, і думаю, якую новую назву дадуць былой "Аранскай" (ня той "Аранскай", што ад 1 сакавіка, а старой).


Спярша я, канешне, думаў пра ідыётаў, якія працягваюць блытаць людзей, тусуючы назвы тых самых вуліц і прыпынкаў (наш Чэрвеньскі пераехаў за Камвольны, але больш небяспечна, калі цэлая вуліцы знікае з цэнтру, і ўсплывае ў задупях, як вуліца Варвашэні). Думаў, чаму па тэме ніколі не было матэрыялу. Бо апроч таго, што назва прыпынку -- гэта тапонім і нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына, змена назвы прыпынку без нейкай прынцыповай прычыны -- проста нязручна.

-- Хто ўвогуле ўплывае на знешні выгляд нашага гораду? -- думаў я, узгадваючы назву прыпынку Раствора-бетонны вузел.

Калі я пачуў, што новы прыпынак на вуліцы Аранскай завецца "Мінскэнерга", я... Я ўпершыню ад 1973, што абітаю ў гэтых краях, дазнаўся, што дзесці тут кантора "Мінскэнерга". Па-другое, здзівіўся. А чаму не назвалі прыпынак "Падаткавая інспекцыя Ленінскага раёну"? Дзе той Мінскэнерга я пакуль так і ня ведаю, а падаткавая проста ў трох метрах ад прыпынку.

Пасля я падумаў, што людзі, якія займаюцца Менскам, хутчэй за ўсё не ідыёты, а крэпкія хазяйственнікі. Можа варта ім даць поўную волю, і перайменаваць усе прыпынкі згода рацыянальанга падыходу:

-- Мінскэнерга -- Паварот на Леніна -- Магазін -- Апорны пункт -- Дзецкі сад -- кафэ "Дружба" і г.д., калі на раёне.

Ну і ў цэнтры:

-- Памятнік Леніну -- Пошта -- Глаўны магазін -- Каток -- Цырк -- Вечны Агонь і г.д.
кепка

Калядны падарунак ад BudzmaTV!



Сябры, напярэдадні 15-годдзя супольнага музычнага праекту "Народны Альбом"  (27 снежня 1997 быў першы выступ) мы дорым магчымасць глядзець ў сеціве адзіны прафесійна зроблены запіс канцэрту "НА". Гэты запіс польская грамадская тэлевізія стварыла ўвосені 1999 у Кракаве.

Цалкам канцэрт ці паасобныя песні можна глядзець тут.