Севярын Квяткоўскі (abrykos) wrote,
Севярын Квяткоўскі
abrykos

"Ежедневник" №361 за 25 лютага

АДНА НА ДВУХ

Анастасія Цітова



На мінулым тыдні былі аб’яўлены вынікі інтэрнэт-апытання, якое давялося правесці заснавальніку прэміі «Залатая літара» Адаму Глобусу, каб вызначыць
пераможцу за 2007 год. Паколькі прэтэндэнты – Сяргей Харэўскі з кнігай «Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі» і Севярын Квяткоўскі з кнігай
«Фрашкі да пляшкі» – набралі амаль аднолькавую колькасць галасоў, вырашана было, што прэмію ў поўным памеры атрымаюць абодва. Заснавальнік прэміі «Залатая літара» мастак і літаратар Адам ГЛОБУС.

– Чаму з 17 адабраных раней кандыдатаў менавіта гэтыя двое сталі галоўнымі прэтэндэнтамі на «Залатую літару»?



– Таму што я так вырашыў – прэмія ж мая. У тым і справа, што я не павінен нікому паясняць матывы свайго выбару. Кнігі Квяткоўскага і Харэўскага спадабаліся мне больш за іншыя. Вось і ўсё.

– І ўсё ж, у чым для вас іх перавага перад астатнімі?

– Па-першае, Севярын рабіў сваю кніжку на сайце www.litara.net. Там існуе некалькі праектаў, якія паступова ператвараюцца ў кніжкі. Адным з іх быў мой праект «Сучаснікі». Я лічу, што Севярын, напісаўшы свае «Фрашкі да пляшкі», зрабіў яе працяг. Такім чынам, ён ў нейкім сэнсе наследуе мне. Па-другое, на вокладцы кніжкі Харэўскага – мая карціна. Калі ж казаць сур’ёзна, Квяткоўскі – гэта адзін з самых папулярных зараз беларускіх аўтараў, а Харэўскі стварыў адну з самых патрэбных і актуальных на сённяшні дзень кніжак.

– І вам, і ўдзельнікам арганізаванага вамі інтэрнэт-апытання было вельмі цяжка абраць аднаго з кандыдатаў?

– Гэта такая псіхалагічная лавушка: аднаго з двух выбіраць заўсёды вельмі цяжка. У гэтым выпадку пра блема выбару ўскладнялася тым, што і Квяткоўскі, і Харэўскі, хаця і розныя людзі, у творчым плане – вельмі раўназначныя асобы. Яны абодва стварылі вельмі моцныя кнігі, якія проста складана параўнаць
паміж сабой. Таму і шлі яны так роўна пры галасаванні, у якім, я хачу гэта зазначыць, адсутнічаў момант падтасоўвання.

Журналіст і літаратар Севярын КВЯТКОЎСКІ:



– Калі кніжка «Фрашкіда пляшкі» выйшла, я спадзяваўся, што яна будзе адзначана, але на «Літару» асабліва не разлічваў. Ход Адама Глобуса з двума
пераможцамі, шчыра кажучы, крыху здзівіў нас усіх, тым больш што кніга Сяргея Харэўскага адносіцца не да мастацкай, а больш да навучальнай літаратуры. Але я лічу, што выражэнне зацікаўленасці ў такой літаратуры вельмі своечасовае. Паколькі Сяргей Харэўскі – мой даўні калега і прыяцель, у нас з ім атрыма-
лася вельмі класная кампанія, так нават весялей.

Што датычыцца ўплыву на мяне творчасці Глобуса – першыя «фрашкі» з’явіліся ў 1992 годдзе ў газеце «Наша ніва», калі «Сучаснікі» яшчэ не з’явіліся. Можа быць, творы Глобуса падштурхнулі мяне да больш дакладнага вызначэння формы «фрашак», але сама іх ідэя нарадзілася значна раней. Але пра пэўны мастацкі ўплыў, безумоўна, можна казаць, прычым не толькі з боку Глобуса.

Увогуле, калі я пачаў аналізаваць біяграфіі сваіх любімых пісьменнікаў старэйшага школьнага ўзросту і студэнцкіх гадоў, а гэта Марк Твэн, О`Генры, Гашак, Ільф і Пятроў і, зразумела, Даўлатаў, то выявілася, што ўсе яны зараблялі сабе на хлеб журналістыкай.

Я думаю, што вось гэты кароткі газетны фармат пэўным чынам паўплываў на іх творчасць. Вось і мне ў складанні кнігі вельмі дапамог досвед журналісцкай працы. Важную ролю ў стварэнні «фрашак» адыграў iнтэрнэт – мініятуры ідэальна падыходзяць да яго фармату. Калі на пачатку 90-х я напісаў першыя «фрашкі», яны 10 год праляжалі ў камп'ютэры. Я нават не ведаў, што з імі рабіць. А калі пачаў развівацца інтэрнэт, я апублікаваў іх і пачаў атрымліваць ў адказ падобныя гісторыі. Так я вырашыў актывізаваць сваю творчасць. Раптам я проста зразумеў, як аб'яднаць гэтыя гісторыя так, каб з іх атрымалася цэласная кампазіцыя. Гэта як малюнак у калей даскопе, складзены з маленькіх каля- ровых кавалачкаў.

«Фрашкі», безумоўна, будуць мець працяг. З тых гісторый, што былі дасланы мне ўдзельнікамі распачатага ў 2006 годзе праекта «Народныя фрашкі», ужо можна скласці цэлую кніжку. Звышзадача гэтага праекту – даць кожнаму карыстальніку інтэрнэта магчымасць адкрыць у сабе талент пісьменніка.

Tags: СМІ, фрашкі
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 10 comments